Барацьба з карупцыяй


Карупцыя ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу эканамічнаму развіццю краіны, парушае прынцып роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, дэстабілізуе дзяржаўнае кіраванне.

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь створана і функцыянуе сістэма мер, накіраваных на выкараненне прычын і ўмоў, што спараджаюць карупцыю. Пытанням барацьбы з карупцыяй удзяляецца вялікая ўвага з боку Прэзідэнта і Урада Рэспублікі Беларусь.

Цяпер сфарміравана пэўная сістэма арганізацыі барацьбы з карупцыяй, якая ўключае ў сябе: распрацоўку і прыняцце антыкарупцыйнага заканадаўства, размежаванне паміж дзяржаўнымі органамі іх функцый; стварэнне і забеспячэнне дзейнасці спецыяльных падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй; стварэнне на розных узроўнях камісій, каардынацыйных саветаў і нарад па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй; выкарыстанне дзяржаўных СМІ, актыўнае ўключэнне грамадзян, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў у дзейнасць па процідзеянні карупцыі.

Створана трывалая заканадаўчая база, якая вызначае сістэму мер і прынцыпы барацьбы з карупцыяй, канкрэтныя арганізацыйныя, папераджальныя мерапрыемствы і механізмы барацьбы з карупцыяй, устараненне наступстваў карупцыйных правапарушэнняў, а таксама прадугледжвае крымінальную адказнасць за карупцыйныя злачынствы.

Базавым дакументам, на аснове якога арганізуецца антыкарупцыйная дзейнасць, з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй». У ім вызначаны карупцыйныя правапарушэнні, сістэма мер барацьбы з карупцыяй і папярэджання карупцыі. Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на службовых асоб практычна ўсіх. Устаноўлены шэраг абмежаванняў і спецыяльных патрабаванняў для дзяржаўных службовых асоб, замацаваны паўнамоцтвы і правы ў сферы барацьбы з карупцыяй.

Акрамя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» дзейнічаюць і іншыя нарматыўныя прававыя акты, накіраваныя на процідзеянне карупцыі, такія як Законы Рэспублікі Беларусь: «Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў», «Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь», «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам», «Аб барацьбе з арганізаванай злачыннасцю».

Рэспублікай Беларусь ратыфікаваны і выконваюцца патрабаванні шэрага міжнародных актаў па барацьбе з карупцыяй.

У рабоце па ўдасканаленні антыкарупцыйнай дзейнасці задзейнічаны ўсе міністэрствы і  ведамствы Рэспублікі Беларусь, а таксама прадпрыемствы і арганізацыі. Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя" (далей – Цэнтр) вядзе актыўную барацьбу з карупцыйнымі праявамі. У Цэнтры праводзіцца шырокамаштабная работа па бескампраміснай і рашучай барацьбе з карупцыяй. Загадам Цэнтра створана камісія па процідзеянні карупцыі. Старшынёй пастаянна дзеючай камісіі назначаны намеснік начальніка Цэнтра. Пасяджэнні камісіі праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей, чым адзін раз у квартал.

Раз у два гады ў Цэнтры распрацоўваецца і зацвярджаецца план мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй. Так, на 2019 год ён ужо зацверджаны і ўключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў, якія замацаваны за пэўнымі выканаўцамі.

Сярод асноўных напрамкаў работы варта вылучыць наступныя:
- праводзіцца пастаянная інфармацыйна-растлумачальная работа па азнаямленні з нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць антыкарупцыйную дзейнасць;
- пры разглядзе кандыдатур пры прыёме на работу абавязкова прымаецца пад увагу інфармацыя аб папярэдняй рабоце будучага работніка, аб прычынах звальнення, ацэнка прафесійных і асобасных якасцей, стаўленне да дысцыпліны і парадку;
- праводзіцца аналіз зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб на прадмет наяўнасці ў іх інфармацыі аб фактах карупцыі ва ўстанове. Паведамленні аб фактах карупцыйных праяў у Цэнтры не паступалі;
- праводзіцца інвентарызацыя асноўных сродкаў нематэрыяльных актываў, матэрыялаў, грашовых сродкаў, абавязацельстваў і іншых актываў, а таксама праводзіцца работа па выяўленні і пастаноўцы на ўлік няўлічанай маёмасці.
Механізм кантролю за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці і выдзеленых з бюджету грашовых сродкаў прадстаўлены наступнымі элементамі:
складанне і выкананне бюджэтнага каштарысу;
арганізацыя і кантроль за своечасовасцю і мэтазгоднасцю выканання расходных артыкулаў бюджэту;
унясенне распарадчыку бюджэтных сродкаў прапаноў па змяненні бюджэтнага роспісу;
фарміраванне і прадстаўленне бюджэтнай справаздачнасці.

У мэтах недапушчэння неэфектыўнага расходавання бюджэтных грашовых сродкаў створана пастаянна дзеючая камісія па арганізацыі і правядзенні адкрытых конкурсаў, электронных аўкцыёнаў, працэдур запросу цэнавых прапанаванняў. Каб пазбегнуць злоўжывання сваімі службовымі паўнамоцтвамі праводзіцца штогадовая ратацыя адной трэці камісіі.

Выкананне заканадаўства аб дзяржаўных закупках характарызуецца пастаянным строгім выкананнем парадку правядзення працэдур дзяржаўных закупак, уключаючы працэс выбару пастаўшчыка і заключэнне з ім дагавора, размяшчэння інфармацыі аб дзяржаўных закупках у адкрытым  доступе на афіцыйным сайце. Скаргаў аб парушэнні заканадаўства ў галіне дзяржаўных закупак не паступала. Інфармацыя аб дзяржаўных закупках размяшчаецца на афіцыйным сайце без затрымак.

У навучальных мэтах у пералік пытанняў для правядзення атэстацыі, уключаны пытанні аб веданні патрабаванняў заканадаўства ў галіне барацьбы з карупцыяй, аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

З усімі кіруючымі работнікамі падпісана абавязацельства аб выкананні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб барацьбе з карупцыяй".

Акрамя таго, праводзімая работа па барацьбе з карупцыяй уключае і такія мерапрыемствы: работа са зваротамі грамадзян, дзейнасць тэлефона прамой, вядзенне асабістага прыёму кіраўніцтвам Цэнтра, правядзенне інфармацыйна-растлумачальнай работы.

Варта адзначыць, што барацьба з карупцыяй – не кароткачасовая кампанія, а важнейшая задача ў справе ўмацавання незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы, гарантавання грамадскай бяспекі.

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 15 снежня 2014 г. N 5 "АБ УЗМАЦНЕННІ ПАТРАБАВАННЯЎ ДА КІРУЮЧЫХ КАДРАЎ І РАБОТНІКАЎ АРГАНІЗАЦЫЙ

План работы камісіі па процідзеянні карупцыі (PDF дакумент/79.86 KB)