Метадычная база правядзення вымярэнняў

У адпаведнасці з патрабаваннямі ЭкаНіП 17.01.06-001-2017, што зацверджаны пастановай Мінпрыроды Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2017 г. № 5-Т, пры кантролі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, уключаючы аналітычны (лабараторны) кантроль і маніторынг навакольнага асяроддзя, неабходна прымяняць методыкі выканання вымярэнняў (далей - МВВ), якія прайшлі працэдуру метралагічнага пацвярджэння прыдатнасці МВВ, у тым ліку МВВ, уключаныя ў тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты (далей - ТНПА), і ўключаныя ў Рэестр ТНПА і МВВ у галіне аховы навакольнага асяроддзя (далей - Рэестр ТНПА і МВВ).

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку МВВ, дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь і міждзяржаўных стандартаў, якія прымяняюцца пры выкананні вымярэнняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, зацверджаным загадам Мінпрыроды Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2010 г. № 387-ОД, Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю (далей - Цэнтр) ажыццяўляе:
рэгістрацыю ТНПА і МВВ у Рэестры ТНПА і МВВ у галіне аховы навакольнага асяроддзя; выдачу ўлічаных копій зарэгістраваных МВВ.

Цэнтр прымае актыўны ўдзел у мадэрнізацыі метадычнай базы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. За перыяд 2010-2018 гг. праведзена значная работа па прывядзенні метадычнай базы ў адпаведнасць з патрабаваннямі нацыянальнага заканадаўства і па гарманізацыі з сучаснай метадычнай базай: распрацаваны 10 стандартаў, 6 МВВ, 3 тэхнічныя кодэксы існуючай практыкі