Сфера акрэдытацыі лабараторый

Лабараторыі аналітычнага кантролю Цэнтра адпавядаюць крытэрыям Сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і акрэдытаваны на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025. Сфера акрэдытацыі лабараторый уключае наступныя аб'екты выпрабаванняў:

• вада (сцёкавая, паверхневая, падземная, пітная) - 184 паказчыкі;
• вада пітная, расфасаваная ў ёмістасці - 137 паказчыкаў;
• выкіды ў атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц - 117 паказчыкаў;
• выкіды ў атмасфернае паветра ад мабільных крыніц - 3 паказчыкі;
• зямля (уключаючы глебы) - 68 паказчыкаў;
• адходы - 68 паказчыкаў;
• паліва - 11 паказчыкаў.