Выдача ўлічаных копій зарэгістраваных МВВ

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку методык выканання вымярэнняў, дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь і міждзяржаўных стандартаў, што прымяняюцца пры выкананні вымярэнняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, зацверджаным загадам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2010 №387-ОД, для набыцця ўлічаных копій МВВ Заказчыку неабходна запоўніць Заяўку (узорная форма прыкладаецца) з пазначэннем наймення і нумара МВВ, колькасці экзэмпляраў, мэты атрымання копій МВВ, кантактных даных Заказчыка і накіраваць яе на адрас дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя» па факсе (8-017) 285-33-01 (прыёмная) або электронным адрасе oomo2012@yandex.by

          Пры намеры набыцця ўлічаных копій МВВ заключаецца Дагавор на выраб ксеракопіі запытваемых МВВ (тыпавая форма дагавора прыкладаецца).

          Заказчыкам у прапанаваную форму Дагавора ўносіцца наступная інфармацыя: найменне арганізацыі, пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку асобы з боку Заказчыка, назва дакумента, на падставе якога дзейнічае давераная асоба (статут, палажэнне, даверанасць), крыніца фінансавання, паштовыя і банкаўскія рэквізіты Заказчыка.

          Запоўнены (з боку Заказчыка) Дагавор накіроўваецца па электронным адрасе oomo2012@yandex.by  адначасова з Заяўкай.

          Падпісаны (з боку Выканаўцы) Дагавор накіроўваецца Заказчыку для папярэдняй аплаты паслуг (работ) шляхам факсімільнай сувязі (па пазначаных у заяўцы кантактных даных).

          Зробленыя копіі МВВ, 2 экзэмпляры Дагавора (арыгінал) і Акта здачы-прыёмкі аказаных паслуг (выкананых работ) накіроўваюцца на адрас Заказчыка па пошце пасля паступлення ад Заказчыка інфармацыі, што пацвярджае ажыццяўленне аплаты.

          Заказчык на працягу 5 (пяці) рабочых дзён з моманту атрымання Акта здачы-прыёмкі аказаных паслуг (выкананых работ) абавязаны падпісаць і накіраваць Выканаўцу падпісаныя экзэмпляры Дагавора і Акта здачы-прыёмкі аказаных паслуг (выкананых работ).