Асноўныя напрамкі дзейнасці дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя" па рэалізацыі міжнародных пагадненняў:
1. Правядзенне рэгулярных назіранняў на трансгранічных пунктах дзяржаўнай сеткі за якасцю паверхневых вод па гідрахімічных паказчыках
2. Правядзенне сумесных адбораў проб і міжлабараторных параўнанняў, семінараў
3. Удзел у пасяджэннях рабочых груп:
- Беларуска-расійская рабочая група аховы і кантролю якасці вод па басейне р. Днепр;
- Беларуска-расійская рабочая група аховы і кантролю якасці вод па басейне р. Заходняя Дзвіна;
- Беларуска-ўкраінская рабочая група па ахове і кантролю якасці вод.