Асноўныя напрамкі дзейнасці Цэнтра:
1. Адбор проб і правядзянне вымярэнняў ажыццяўляюцца адносна:
- выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц;
- выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад мабільных крыніц на прадпрыемствах і аўтадарогах;
- сцёкавых вод, што адводзяцца ў водныя аб’екты;
- паверхневых вод у раёне размяшчэння крыніц сцёкавых вадаскідаў;
- зямель (уключаючы глебы) у раёне размяшчэння выяўленых або патэнцыяльных крыніц іх забруджвання;
- саставу паліва;
- фізіка-хімічнага саставу адходаў, што накіроўваюцца на захоўванне, пахаванне і (або) абясшкоджванне.
2. Маніторынг навакольнага асяроддзя.
Правядзенне назіранняў за станам паверхневых вод на дзяржаўнай сетцы Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя.
3. Удзел у рэалізацыі патрабаванняў міжнародных пагадненняў.